13
аранжарэй, за што атрымлівае празванне Галоўны аранжарэйшчык (“Казачныя
аповесці пра Міжпланетнага пажарніка”). Трапнай характарыстыкай
таленавітага юнака, які “валодаў аратарскім майстэрствам і гаворка якога была
поўная далікатных і ўзвышаных слоў” з’яўляецца імя Чыствуст (“Казкі
астранаўта”). На незвычайныя здольнасці казачнага чараўніка паказвае
гаваркое найменне Магу Тое, на што здатны: “Чараўнік гэты мог позіркам
перасаджваць дрэвы, мог разганяць хмары і размаўляць з сонцам, з ім раілася
ноч, ці не зарана яна апускаецца на зямлю”(“Галенчыны “Я”). Онімам-
указальнікам на месца жыхарства хлопчыка, які жыве на планеце Мамурыя,
з’яўляецца імя Мамурык (“Дзве аповесці пра Міжпланетнага пажарніка”).
Своеасаблівым прадказальнікам лёсу касмічнага падарожніка, якому шанцавала
ў далёкіх і небяспечных вандроўках па Сусвеце, становіцца празванне
Шчасліўчык (“Казачныя аповесці пра Міжпланетнага пажарніка”).
Асаблівасцімаўлення іншапланяцяніна, які мог вымаўляць толькі два гукі “М-
ы, м-ы”, акрэслівае гаваркое празванне Мым (“Казкі астранаўта”).
Эфект праўдзівасці падзей, якія адбываюцца ў казках і аповесцях
Р. Баравіковай, ствараецца за кошт увядзення на старонкі твораў “фонавых”
онімаў. Гэта тапонімы – найменні рэальных гарадоў, рэк, мораў (Слуцк,
Варонеж, Нью-Ёрк, Раўбічы, Мінск, Белавежская пушча, Налібоцкая пушча,
Нёман, Атлантычны акіян), урбанонімы – назвы плошчаў, раёнаў, вуліц
(Цэнтральны раён,раён Паўднёвы Захад,вуліца Касманаўтаў у Мінску),
мікратапонімы – назвы дробных геаграфічных аб’ектаў (Зялёнае поле,
Антонава дарога, Чорная гара, Слімакова гара). Дастаткова многа ў
прыгодніцкіх казках Р. Баравіковай касмонімаў – назваў аб’ектаў касмічнай
прасторы (Галактыка, Зямля, Сонца, Месяц, сузор’і Дзевы, Шаляў, Цяльца,
Скарпіёна, Льва, Ліры, Змяі і інш.). Заўважым, што важнай для твораў дзіцячай
літаратуры з’яўляецца адукацыйная функцыя. Са старонак твораў
Р. Баравіковай маленькі чытач можа даведацца пра гісторыю астранамічных
найменняў. Напрыклад, назву сузор’я Дзевы далі ў старажытным Егіпце:
“З’яўленне сузор’я на вечаровым небе сведчыла, што надышла пара ўраджаю.