4
ўменні заставацца самім сабою, прычым не ў самапаўтарэнні, а ў адкрыцці
новага сябе.
Астравух А. адзначаў, што “Вобразу маці ў сваёй лірыцы паэт удзяляў
асобую ўвагу” [2, с. 5] .
В. Тарас адзначаў, што вобраз маці пранізвае, асвятляе і асвяшчае ўсе
кнігі Р. Барадуліна. Маці – нязменная муза паэта, якая натхняе і жывіць усю
барадулінскую творчасць. Вобраз Акуліны Андрэеўны амаль цалкам узяты з
натуры, праходзіць праз усё жыццё Барадуліна. Са слоў В. Быкава, вобраз
маці паэта сведчыць пра сілу сыноўняй любові – “можа, самай самаадданай
любові ў сучаснай беларускай паэзіі” [3, c. 4].
Самае дарагое і запаветнае для Р. Барадуліна ўвабраў у сябе вобраз
маці. “Над усім, што перадумана, што ўжо сказана, як сімвал паглыбленасці
ва ўнутраны свет чалавека, сімвал роздуму над бясконцасцю і вечнасцю
Сусвету, як крытэрый маральна-этычнай патрабавальнасці, чалавечай
дабрыні ўзыходзяць матчыны вочы. Іх то ласкава-задуменны, то строгі
пагляд прысутнічае ў кожнай кнізе паэта. Разважліва і патрабавальна
глядзяць яны з супервокладкі кнігі «Неруш», «Сузор'ямі» дабрыні і святла
бачацца мацярынскія вочы ў кнігах «Свята пчалы», «Абсяг» і «Вечалле»”
[4, c. 73] – як адзначае даследчык творчасці Р. Барадуліна Л. Гарэлік.
На думку Я. Шпакоўскага “нідзе і нікому, нават М. Рубцову, які завабіў
чытацкі свет вясковай тэмай, не ўдалося так прачула і глыбока сказаць пра
матчыну хату, як Барадуліну, бо для Барадуліна матчына хата – сімвал
радзімы, з якой, калі страціш сувязь, перастаеш існаваць як чалавек –
нацыянальна вызначальная асоба” [5, c. 89].
А. Рагуля зрабіў выснову, што “Пакаленне, да якога належыць Рыгор
Барадулін, выжыла ў гады вайны дзякуючы мацярынскай самаахвярнасці” [6,
c. 149].
Пры выбары вобразаў будучага твора пісьменнік звычайна кіруецца
сваімі поглядамі, інтарэсамі і густам. Існуе вобраз, які прысутнічае ў
творчасці кожнага пісьменніка, – вобраз маці, які ўвасабляе самага дарагога