7
святога ў жыцці. Ён абяцае ажаніцца з Лідачкай. Віктар прыводзіць яе ў
прытон, дамагаецца свайго і выкідвае бедную дзяўчыну як непатрэбную
анучу. Апісанні вострых душэўных перажыванняў гераіні з'яўляюцца самымі
запамінальнымі старонкамі аповесці.
Жанчына, старая ці маладая, заўсёды застаецца жанчынай, мудрай і
добрай. Налрыклад, праз вобразы школьных старожак бабкі Мар'і і бабкі
Параскі з твора Якуба Коласа “На росстанях” раскрываецца дабрыня,
спагадлівасць, чуласць сялянскай душы, неабыякавасць да чужога гора.
Вобраз Ганны ў творы I. Мележа “Палеская хроніка” можна лічыць
адным з паўнавартасных жаночых вобразаў у нашай літаратуры. Прырода
надзяліла Ганну не толькі знешняй прыгажосцю, але і духоўным хараством.
Ганна слухае свае сэрца і не кіруецца карыслівасцю. Яна жыве па прынцыпу:
“Ніколі не рабіце іншым таго, чаго б не хацелі вы, каб вам рабілі іншыя” [7].
Яна заўсёды адгукаецца на чужы боль, падтрымлівае ў цяжкую хвіліну.
Ганна – працавітая дзяўчына. Мы бачым яе на сенажаці, у полі з сярпом у
руках, за малатарняй, у ягадах, на копцы бульбы. Заслуга I. Мележа ў тым,
што вясковая дзяўчына Ганна паўстае перад намі не як нейкі узор беларускай
сялянкі, а як жывы, рухомы характар. У гэтым творы I. Мележ паказаў
жанчыну ў яе прыроднай сутнасці.
Вобраз Бандароўны з аднайменнай паэмы Янкі Купалы. Бандароўна
была вельмі прыгожая знешне. Яе твар, косы, вочы аўтар апісвае,
карыстаючыя прыгожымі параўнаннямі. Гэтым ён выказвае сімпатыю да
сваей гераіні. Бандароўна – дачка свайго народа. Яна ўвасобіла лепшыя
якасці, якія характэрны і нам, беларусам: непадкупнасць, гордасць,
свабодалюбства, чалавечая годнасць.
Ян Чачот ўсё жыццё захапляўся жанчынай. Яна была для яго анёлам, як
чароўная Зося. Аднак калі жанчына пачынае любіць гарэлку, дык губляе ўсю
сваю чароўнасць і прывабнасць:
Нішто гідчэй колам света,
Як піяная кабета [8, с. 43].